Доўгачаканая падзея для жыхароў Астравецкага раёна! Мы рады паведаміць, што аптэка Гродзенскага РУП «Фармацыя» пачала сваю працу ў абноўленым будынку Астравецкай раённай паліклінікі.
Знайсці проста: перад уваходам у рэгістратуру для дарослых павярнуць налева - і вы на месцы.
Мы ведаем, як важна эканоміць час, асабліва калі гаворка ідзе пра здароўе. Цяпер жыхарам горада і гасцям з сельскіх аграгарадкоў не трэба нікуды заязджаць пасля прыёму ў вузкага спецыяліста. Усе неабходныя прэпараты і медыцынскія вырабы можна набыць адразу на месцы. А ранняй раніцай перад здачай аналізаў у вас заўсёды будуць пад рукой стэрыльныя ёмістасці.
Новы аб'ект адкрылі ўрачыста. У цырымоніі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Артур Арбузаў, намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Зарэцкая, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, загадчык аптэкі №95 Васіль Буднік і галоўны ўрач Астравецкай ЦРКБ Уладзімір Мажэйка.
«Гэта ўжо 265-я аптэка нашага прадпрыемства ў Гродзенскай вобласці. Яе канцэпцыя цалкам адпавядае нашай карпаратыўнай палітыцы - перш за ўсё, клопат пра здароўе. Тут можна не толькі купіць лекі, але і атрымаць граматнае фармацэўтычнае кансультаванне і даведацца больш пра здаровы лад жыцця. Наша місія - максімальна наблізіць лекавае забеспячэнне да насельніцтва, зрабіць яго прасцейшым і якаснейшым», - адзначыў Артур Арбузаў.
Мы стараемся, каб у кожнай медыцынскай установе была свая аптэка. Цяпер яна ёсць і ў астравецкай паліклініцы. Прыходзьце, мы заўсёды рады дапамагчы вам і вашым блізкім!
З клопатам пра Ваша здароўе!