Гродзенскае РУП «Фармацыя» стала яшчэ бліжэй да людзей: у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы пачала працаваць аптэка. Цяпер усё неабходнае — ад вады да бандажа — можна знайсці прама ў бальніцы, дастаткова спусціцца на першы паверх. Для пацыентаў і іх блізкіх гэта прыкметна спрашчае побыт: не трэба нікуды выязджаць у пошуках патрэбнага сродку.
Адкрыццё прайшло ўрачыста. У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Артур Уладзіміравіч Арбузаў; намеснікi генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў; Марына Леанцьеўна Ляпешка; галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы Сяргей Уладзіміравіч Калешка, а таксама дэпутат і старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання Алег Генадзьевіч Бялінскі.
Гасцей адкрыцця чакала прыемная дэталь — дэгустацыя вітамінаў айчыннай вытворчасці і гематагену. Так што першы візіт у новую аптэку атрымаўся не толькі карысным, але і па-сапраўднаму цёплым.
Аптэка размешчана на першым паверсе бальніцы, што робіць яе даступнай для ўсіх, хто знаходзіцца на лячэнні або прыйшоў наведаць блізкіх. Клопат пра людзей — цяпер за крок ад палаты.