17.09.2026 у Менску праходзіў маштабны рэспубліканскі форум «Моладзь. Беларусь. Будучыня».

Гродзенскі рэгіён на форуме прадстаўлялі 200 маладых людзей: актывісты маладзёжных арганізацый і палітычных партый, прадстаўнікі прафсаюзаў і Саветаў працоўнай моладзі, валанцёры, студэнты, навучэнцы. Форум таксама наведала правізар-рэцэптар аптэкі 103 г. Гродна Роля Кацярына Валер'еўна, сакратар ВА БРСМ "Фармацыя", старшыня камісіі па экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойлівым развіцці маладзёжнага савета пры абласным савеце дэпутатаў Гродзенскага аблвыканкама.

Гэты форум - не проста дыялогавая пляцоўка, гэта магутны зарад энергіі для новых здзяйсненняў, праектаў і ідэй.
Кацярына Роля, сакратар ВА БРСМ "Фармацыя"