Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Рэктар ВДМУ сустрэўся з выпускнікамі, размеркаванымі на Гродзенскае РУП «Фармацыя»

24.11.2026 адбылася сустрэча маладых спецыялістаў — выпускнікоў універсітэтаў і правізараў-інтэрнаў, размеркаваных на Гродзенскае РУП «Фармацыя», — з рэктарам УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» Аляксеем Чуканавым.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Артур Арбузаў, намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Зарэцкая і дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У рамках адкрытага дыялогу былі абмеркаваны пытанні працоўнай дзейнасці, вырашэння жыллёвых пытанняў, дастатковасці ведаў, атрыманых ва ўніверсітэце, для самастойнай працы, неабходнасці карэкціроўкі адукацыйнага працэсу, а таксама шэраг іншых актуальных тэм. Маладыя спецыялісты змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць рэкамендацыі ад вопытных калег.

Сустрэча прайшла ў цёплай і канструктыўнай атмасферы — выпускнікі адчулі падтрымку з боку ўніверсітэта і пераканаліся, што зваротная сувязь паміж ВНУ і практычнай фармацыяй захоўваецца. Падобны дыялог асабліва важны на старце прафесійнага шляху, бо за кожным выпускніком — адказнасць за якасць лекавага забеспячэння і здароўе людзей.

Аляксей Мікалаевіч адзначыў, што ў ВДМУ дзейнічае сектар падтрымкі маладых спецыялістаў і інтэрнаў, накіраваны на аказанне комплекснай дапамогі выпускнікам на старце іх прафесійнага шляху ў сістэме айчыннай аховы здароўя. Адміністрацыя ўніверсітэта працягне аказваць усёбаковаю дапамогу і падтрымку маладым фармацэўтам.

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Мы ў сацсетках

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей