Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў (11 красавіка) у Гродне прайшла памятная сустрэча.
Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, Зоя Кулеша, пракурор Гродна, Анатоль Іванюк і генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя», дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў наведалі Лілію Андрэеўну Радкову, якая ў дзяцінстве перажыла жахі нацысцкага лагера.
У сакавіку 2026 года Лілія Андрэеўна адзначыла 87-годдзе. У чатырохгадовым узросце яе разам з бацькамі вывезлі ў канцлагер на тэрыторыі Польшчы, дзе яна правяла два страшныя гады да самага вызвалення. Нягледзячы на цяжкае дзяцінства, яе далейшае жыццё склалася паспяхова: яна выхавала дачку, траіх унукаў, удастоена званняў «Ветэран працы» і «Жанчына года-2024».

Госці падзякавалі жыццярадаснай гаспадыні за цёплы прыём, а яна, у сваю чаргу, запрасіла ўсіх да стала.