1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны Дзень абароны дзяцей.
У Беларусі ахова дзяцінства з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, дзе падтрымка аказваецца ад нараджэння дзіцяці да яго паўналецця.
Да гэтага дня па ўсёй краіне праходзяць канцэрты, конкурсы і дабрачынныя акцыі, бо гэтае свята - Напамін нам, дарослым, што шчаслівае дзяцінства складаецца з клопату сям'і і дзяржавы. Мы хочам пажадаць вашым дзецям моцнага здароўя, бесклапотнага дзяцінства, напоўненага радаснымі падзеямі і ўсмешкамі.
І памятайце: Мы заўсёды побач і гатовыя паклапаціцца пра ваша здароўе і здароўе вашых блізкіх.
З павагай, Гродзенскае РУП «Фармацыя»
