У Гродне з'явілася новы арт аб'ект - жанчына з ліхтаром у адной руцэ і ступкай з надпісам "Фармацыя" ў другой. Гэта сімвал, які расказвае гісторыю пра тое, кім насамрэч з'яўляецца фармацэўт і якую ролю ён адыгрывае ў нашым жыцці.
Размяшчаецца паміж пажарнай каланчай і лесвіцай закаханых.
Ідэя нарадзілася хутка, але мае глыбокі сэнс. Бо калі мы думаем пра фармацэўт, у галаве адразу ўзнікае выява жанчыны - далікатнай, мудрай, клапатлівай.
Фармацэўтычны работнік - гэта не проста спецыяліст, гэта захавальнік здароўя, святло ў цемры, які дапамагае знайсці шлях да акрыяння.
Ліхтар у яе руцэ - гэта святло ведаў, які фарм. спецыяліст нясе кожнаму з нас. Ён асвятляе дарогу, калі мы шукаем дапамогу і падтрымку. Ступка - сімвал майстэрства і традыцый, у якіх нараджаецца здароўе, у якіх жыве клопат аб кожным чалавеку.
Гэты арт-аб'ект - падарунак гараджанам да дня горада, напамін аб тым, што фармацэўт - гэта не проста прафесія, а пакліканне. Пакліканне клапаціцца, падтрымліваць і дарыць надзею. У яе вобразе - мудрасць, святло і цяпло, якія мы адчуваем кожны раз, калі пераступаем парог аптэкі.
Гродзенцы і турысты ўжо паспелі адзначыць новую цікавую лакацыю і з вялікім задавальненнем робяць фатаграфіі і дадаюць у свае сацыяльныя сеткі.
Гродзенскае РУП «Фармацыя» - з клопатам аб вашым здароўі ўчора, сёння і заўсёды. Таму што клопат - гэта не проста слова, гэта сэрца, якое б'ецца ў кожным з нас.